Home

Рэклама


Дзяржава – гэта не толькі герб-капуста і «Мы, беларусы, мірныя людзі…» па заканчэньні праграмы педарач у зомбіскрыні. Яна атачае нас паўсюль ад сьвітаньня да зьмярканьня. Ёсьць людзі, што служаць ёй з радасьцю і ахвярнай адданасьцю, ёсьць тыя, што чакаюць за сваю сабачую адданасьць справядлівай аддачы ў выглядзе службовай кватэры, аўто-лецішча-пэнсіі…Хтосьці аддае належнае па інэрцыі, бо «так трэба» і «каб быць, як усе». Іншая катэгорыя, «ушывыя блохі», марыць пра тое, каб проста не заміналі жыць і зарабляць. Ёсьць і такія, як я, што пры гэтым яшчэ й ненавідзяць галасаваць датэрмінова, ды яшчэ не за «таго дзядзю» наравяць папірус ў шчыліну засунуць. Так ці інакш, мы ўсе належым дзяржаве, хто больш, хто менш. Уласная свабода ў гэтай краіне вымяраецца даўжынёй ланцуга ды элемэнтарным жаданьнем мець тую свабоду, гатовасьцю ахвяраваць тлустым кавалкам за большы яе абсяг.
Дык за што я не люблю дзяржаву? Ці, дакладней, што мне ў ёй не падабаецца. )

Валшэбны кролік

  • 21 Ліс 2009 at 11:11 PM

Вы бачыце Дземідовіча aka Валшэбны кролік на 1-м месцы? А ён ёсьць!

Новы мікрараён Менску))

  • 17 Ліс 2009 at 3:02 PM



Вось такую прэлесьць пабачыў і зафоткаў сёньня.

UPD. Страшна падумаць, што можа выйсьці з-пад чыноўніцкага пяра. Зялёны Луг запраста можа стаць Зялёным Духам, зьявяцца Перабранка з Скунсаўшчынай...

Калі ў пошукавіку набраць «Рождённые в Беларуси» ды націснуць «малюнкі», вы пабачыце гэты здымак:



Ён, па ідэі, мусіў сымбалізаваць чарговую мега-акцыю афіцыйных патрыётаў, ладжаную ў рамках іншага праекту дзяржаўнага ўзроўню — «Год роднай зямлі». Мабыць, нешта ўсё ж спрацавала, хоць і не адразу, у мазгах аўтараў ідэі. Бо калі націснуць на «Паглядзець поўнапамерную выяву», зьявіцца іншы здымак: Read more... )

Знаёмая з Бабруйску ехала ў Менск. Пахвалілася, што ў іх няма грыпапанікі, і, адпаведна, няма праблемы зь лекамі. Папрасілі яе набыць пару запаковак анаферону ды аксалінавай мазі. Прыйшла яна ў адну з аптэк, зірнула на вітрыну — усё гут: стаяць запаветныя пакуначкі. Пайшла да касы і сьмела папрасіла патрэбнае.
— Няма ў нас анаферону ды аксалінавай мазі, дзевачка.
— Дык у вас жа на вітрыне ўсё ёсьць?!
— А гэта так, пустыя каробачкі!



Выдаўцы чэсна папярэджваюць на першай жа старонцы — празмернае ўжыванне піва чытанне газет шкодзіць здароўю!

У рэдакцыю завітаў Паўлюк Канавальчык. Прынёс стос сьвяжуткіх нумароў «Піўной газеты». Маю першы нумар з аўтографам галоўрэда)).

Грып галаўнога мозгу

  • 03 Ліс 2009 at 9:49 PM

Прабачце мае дарагія, але я ізноў пра факінгрып. Вяртаўся з працы на мэтро. На плятформе сутыкнуўся з экзэмплярам, які ў парыве панічнай барацьбы з грыпусам начапіў на твар… вайсковы рэсьпіратар. Страшна падумаць, што нам рыхтуе дзень заўтрашні. Што там на чарзе? ОЗК, авіяцыйны гермашлем, або аквалангічны касьцюм?

Дзяды

  • 01 Ліс 2009 at 9:23 PM



Фота, відэарэпартаж...

...і яшчэ адзін фотарэпартаж

Дзяды сёлета ўразілі. Амаль не было правакацыяў і напружанасьці з боку супрацоўнікаў. Перад Курапатамі зьявіўся інфармацыйны знак, які інфармуе пра месца масавых рэпрэсій. Відавочна што ўлады вырашылі трымаць сябе ў руках гэтым разам, што выліліся ў цалкам спакойнае шэсьце. І тое добра.

Чатыры сястрычкі...

  • 31 Кст 2009 at 10:57 PM

...шукаюць добрых гаспадароў.



+1 )



За апошнія дзён дзесяць Наваградак сьніў разоў пяць. Самы брутальны сон быў пра тое, што рэшткі замкавых вежаў не вытрымалі няправільнай кансэрвацыі і разбурыліся на маіх вачах. У тым сьне я патэлефанаваў Панкаўцу, каб ён паставіў гэтую сумную навіну на сайт nn.by. Але [info]andorac сказаў мне, што ў галоўнае гэта не пойдзе, бо ён рыхтуе перадрук (+фота) зь нейкага венесуэльскага сайту, нешта накшталт «Міс-Сіські Каракаса-2009». Другі жах быў пра брутальную забудову наваградзкіх вуліц Гандлёвай і Мінскай – аднапавярховыя дамкі ператварыліся ў 3-х, 4-х павярховыя пачварыны з тоўстых бярвёнаў, са шклопакетамі. На Гандлёвай некалі жылі мае дзед з бабуляй, у іхнім доме чатыры гады пражыў і я.
Вельмі спадзяюся, што сны гэтыя не акажуцца, як кажуць, у руку…

У Менску на праспэкце Скарыны (ціпа Незалежнасьці) у часе фатаграфаваньня вывешаных на слупах сьцягоў былі затрыманыя Юлія Дарашкевіч [info]fotaczka і Ўладзя Грыдзін [info]dranik80. Іх адвезьлі ў РУУС Першамайскага раёну. Грыдзіна моцна зьбілі ў ментавозцы. Білі прапар і сяржант.

UPD. Паводле Радыё Свабоды, хутчэй за ўсё, у журналістаў патрабуюць аддаць флэш-карты, каб зьнішчыць здымкі сьцягоў, вывешаных на праспэкце. Здымкі з акцыі можна пабачыць на jeans-by.

Пазнаёміўся з навінкай ад «Крыніцы». Стрымана парадаваўся даволі просьценька аформленай, але беларускамоўнай этыкетцы.


Сюрпрыз чакаў далей на контарэтыкетцы )



Памятаеце такога Дзіму Лукшу, аўтара нятленкі пра МФ? Толькі што бачыў сюжэт у навінах на БТ пра ДТЗ на беларускіх дарогах. Дык вось, сюжэт быў зроблены па-беларуску: сам аўтар (Лукша), і нават інспэктар ДАІ гаварылі па-беларуску. Шчыра скажу, нечакана гэта выглядала.

Profile

[info]pieczanko
pieczanko

Latest Month

Ліс 2009
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Akiko Kurono