Top.Mail.Ru
? ?

Папярэдні запіс | Наступны запіс



Адначасова сутыкнуліся аўтобус №100 і тры легкавікі — «Мазда», «Ровэр» і «Поршэ». Кіроўцы атрымалі лёгкія пашкоджаньні. Зь легкавікоў найбольш дасталася «Поршэ».

ДТЗ здарылася на плошчы Перамогі ў раёне кавярні «Салодкі фальварак». Па словах відавочцаў адбылася гэта каля 21-й гадзіны. Спачатку не разьмінуліся аўтобус і «Мазда», якія ехалі ў сустрэчных накірунках – аўтобус з боку вул.Казлова, легкавік, адпаведна, з боку плошчы. Затым у аўтобус ўдарыўся «Поршэ Кайман».

Ад удару ў аўто амаль паадляталі колы. На месца аварыі прыехалі тры брыгады «Хуткай дапамогі». Сабраўся натоўп. Людзі фатаграфавалі бітыя аўтамабілі і пераляканых кіроўцаў.

Уласьнік «порша» нэрвова размахваў рукой зь перавязаным пальцам. Побач усьміхалася дзяўчына, у яе перабінтаванае калена. Некаторыя цікаўныя зьдзекліва пасьміхаліся з гаспадара разьбітага спартовага аўто. Праз колькі хвілінаў ДАІшнікі пачалі адціскаць людзей ад месца здарэньня, не камэнтуючы яго акалічнасьці.

Пад’ехала здымачная група БТ зь Дзянісам Бальшаковым.











Comments

( 11 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
rubon
11 Ліп 2008 20:33 (UTC)
даві буржуінаў!
pieczanko
14 Ліп 2008 07:40 (UTC)
Вось прыкладна такой у пераважнай большасьці і была асноўная думка наконт здарэньня ))
ant1killer
11 Ліп 2008 20:39 (UTC)
гэта Porshe Carrera, а не Cayenne
ant1killer
11 Ліп 2008 20:45 (UTC)
памыліўся, новы Cayman, але усё адно не кайен
pieczanko
14 Ліп 2008 07:41 (UTC)
Так, памыліўся, але надта сьпяшаўся, бо ўжо бег з працы, калі гэта ўсё пабачыў, давялося вяртацца на офіс і пісаць для сайту.
prochorov
11 Ліп 2008 20:40 (UTC)
Але лёс склаўся так ,што ...Хрусць і папалам....З пункту гледжаньня бяспекі,МАЗ каласальны аўтобус,а вось калі б яшчэ які небудзь кандыцыянер у салоне ,як ў Порше....Але ж які кандыцыянер у панцыры.
pieczanko
14 Ліп 2008 07:42 (UTC)
Так, з усіх удзельнікаў ДТЗ, МАЗ аказаўся самым трывалым))
pgrigas
11 Ліп 2008 20:57 (UTC)
Шкада "Порша". Прыгожая тачка
pieczanko
14 Ліп 2008 07:48 (UTC)
Так, бедалагу дасталася больш за астатніх. Добра хоць кіроўцы з пасажырамі лёгкім спалохам абышліся.
dimka_zeleniy
11 Ліп 2008 22:03 (UTC)
тааааак ребята не надо путать "Carrera енто карера Кайен енто Кайен а Cayman енто то что видите на снимке)))"
pieczanko
14 Ліп 2008 07:59 (UTC)
Дзякуй, агульнымі намаганьнямі выявілі памылку і выправілі!

А вось вэрсія відавочцы-кіроўцы, надрукаваныя «Камсамолкай»:
– Случилось все около восьми вечера, я ехал в сторону вокзала, спереди меня двигались две девочки на крохотном «Ровере», - рассказывает «КП» чемпион мира по тайбоксу Виталий Гурков (парень певицы Дакоты – прим. Ред.). -
Вдруг со стороны вокзала, огибая кольцо, со свистом вылетает «Порше», превышение скорости было очевидным, машина вылетела на встречную и врезалась в «Ровер» девушек...
( 11 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Profile

pieczanko
pieczanko

Latest Month

Врс 2015
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   

Tags

Comments

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Akiko Kurono